Перайсці да змесціва

Безбар'ернае асяроддзе

У рамках падпраграмы "Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб" у КУП ДРАЦ "Колас" выкананы шэраг работ па стварэнню безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб

Мерапрыемствы, выкананыя звонку будынкаў

1

уваходы санаторыя абсталяваны пандусамі з кнопкамі выкліку персаналу

2

па шпацырных дарожках - паніжэнне бардзюрнага каменя

3

на тэрыторыі цэнтра (на агульнай стаянцы) абазначана месца для стаянкі транспарту інвалідаў (устаноўлены спецыяльны знак)

4

на шляху руху па тэрыторыі цэнтра, а таксама пры ўваходах у будынкі ўсталявана тактыльная тратуарная плітка для невідушчых і са слабым зрокам

5

пры ўездзе на тэрыторыю цэнтра ўстаноўлена мнемасхема тэрыторыі са шрыфтам Брайля

6

вонкавыя ўваходы ў будынкі і ўваходы ў туалетныя пакоі (адаптаваныя да магчымасцяў фізічна аслабленых асоб) абсталяваны маўленчымі інфарматарамі

Мерапрыемствы, выкананыя ўнутры будынкаў (жылыя пакоі, лесвічныя маршы, калідоры)

1

ва ўстанове створана 3 нумары для аздараўлення інвалідаў - калясачнікаў з суправаджаючымі асобамі

2

у санвузлах жылых пакояў маюцца поручні і стульчыкі для прыёму гігіенічных працэдур

3

у лячэбных карпусах ёсць санвузлы і душавыя для інвалідаў са спецыяльнымі поручнямі

4

у карпусах цэнтра ўстаноўлены тактыльныя падлогавыя паказальнікі, кантрасная маркіроўка дзвярэй, а таксама таблічкі і мнемасхемы са шрыфтам Брайля

Мы выкарыстоўваем файлы Cookie для паляпшэння працы, персаналізацыі і павышэння зручнасці карыстання нашым сайтам. Працягваючы наведваць сайт, вы згаджаецеся на выкарыстанне намі кукі-файлаў.