Паважаныя адпачывальнікі і госці ДРАЦ «Колас»!
Дзякуем Вам за выбар нашага цэнтра для адпачынку. Мы імкнемся зрабіць ваш адпачынак яшчэ больш камфортным, а наша абслугоўванне - бездакорным. З 09.11.2026 года ў нашым цэнтры будзе праходзіць рэканструкцыя і мадэрнізацыя харчаблока, накіраваная на паляпшэнне якасці паслуг.
Мы ўсведамляем, што будаўніцтва можа выклікаць пэўныя нязручнасці, і просім прабачэння за магчымыя часовыя нязручнасці. Мы прыкладаем усе намаганні, каб мінімізаваць іх уплыў і праводзіць работы ў адпаведнасці з устаноўленымі стандартамі бяспекі і камфорту.
Просім Вас захоўваць спакой і разуменне - гэта часовыя меры, накіраваныя на стварэнне яшчэ больш камфортных умоў для адпачынку ў будучыні. Мы ўпэўненыя, што вынікам стане паляпшэнне агульнага ўзроўню сэрвісу, каб Ваша знаходжанне ў нас было максімальна прыемным і запамінальным.
З павагай і клопатам аб вашым здароўі,
Адміністрацыя ДРАЦ «Колас»