Выхаваўча-аздараўленчы лагер "Колас"

Паважаныя бацькі і законныя прадстаўнікі!

Пры заездзе ў лагер, дзіцяці неабходна мець:

  • Пуцёўку - якая павінна быць запоўнена ў поўным аб'ёме, пераборліва, абавязкова заверана пячаткай выдалага яе ўстановы.
  • Медыцынскую даведку ўстаноўленага ўзору. У медыцынскай даведцы абавязковыя звесткі аб прафілактычных прышчэпках дзіцяці, інфармацыя аб адсутнасці кантакту з інфекцыйнымі хворымі (тэрмін дзеяння даведкі 5 дзён).
  • Анкету, запоўненую бацькам.
  • Дагавор у двух экзэмплярах.

Заезд дзяцей ажыццяўляецца бацькамі асабіста або суправаджальнай асобай.

Прыём дзяцей пачынаецца ў 8:00 і заканчваецца ў 13:00 у дзень заезду. Калі па нейкіх прычынах дзіця ў названы час не можа заехаць у лагер, просім паведаміць аб гэтым загадзя па тэл.: 8016 42 7 15 01; +37529 228 08 71.

Прыблізны спіс рэчаў у лагер:

  • Прадметы асабістай гігіены (зубная паста, шчотка, шампунь, гель для душа, мыла, вяхотка, туалетная папера, расчоскі, ручнік лазневы, рэпеленты ад насякомых)
  • Ніжняя бялізна, шкарпэткі
  • Футболкі, шорты
  • Штаны ці джынсы
  • Спартыўны касцюм
  • Швэдар, худзі з капюшонам або вятроўку на выпадак пахаладання
  • Прыбранае адзенне (для выступленняў і дыскатэк)
  • Абутак (тэпцікі, шлёпанцы, красоўкі або кеды)
  • Галаўны ўбор
  • Адзенне для сну
  • Дажджавік (парасон)

А ТАКСАМА:

  • Рэкамендуем Вам не даваць каштоўныя рэчы дзецям у лагер (мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, планшэты, навушнікі, упрыгожванні з каштметалаў, дарагое адзенне).

  • Адміністрацыя лагера і выхавацелі за каштоўныя рэчы дзіцяці адказнасці не нясуць.

  • Забаронена прывозіць дзецям скорапсавальныя і шкодныя для здароўя прадукты харчавання!

  • Нагадайце дзіцяці, што за дрэнныя паводзіны ён можа быць адлічаны з лагера без вяртання кошту пуцёўкі.

  • Наведванне дзіцяці ажыццяўляецца згодна з палажэннем "Аб прапускным і ўнутрыаб'ектавым рэжыме на аб'екце". Для наведвання бацькамі дзяцей неабходна папярэдне паведаміць дзіцяці і выхавацелю атрада аб меркаваным часе наведвання.

ДАВАЙЦЕ РАЗАМ ЗРАБІМ АДПАЧЫНАК ДЗЯЦЕЙ БЯСПЕЧНЫМ І КАМФОРТНЫМ!

Графік змен і колькасць пуцёвак

у выхаваўча-аздараўленчы лагер «Колас» у перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года

у КУП Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Колас"

ЗменаПрацягласць
заезду, дзён
Дата
заезду
Дата
ад'езду
Колькасць
пуцёвак
I1813.06.202630.06.202680
II1802.07.202619.07.202680
III1821.07.202607.08.202680
IV1810.08.202627.08.202680

Кошт пуцёвак

у выхаваўча-аздараўленчы лагер «Колас» у перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года

у КУП Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Колас"


п/п
Узрост дзіцяціПоўны кошт пуцёўкі, бел. руб.Сума датацыі, бел. руб.Кошт пуцёўкі з датацыяй,
бел. руб.
16-10 гадоў797,40302,00495,40
211-13 гадоў802,26302,00500,26
314-17 гадоў808,20302,00506,20
Cookie-файлы
Настройка cookie-файлаў
Дэталёвая інфармацыя аб мэтах апрацоўкі дадзеных і пастаўшчыках, якія мы выкарыстоўваем на нашых сайтах
Аналітычныя кукі-файлы Адключыць усе
Тэхнічныя кукі-файлы
Іншыя Cookie-файлы
Мы выкарыстоўваем файлы Cookie для паляпшэння працы, персаналізацыі і павышэння зручнасці карыстання нашым сайтам. Працягваючы наведваць сайт, вы згаджаецеся на выкарыстанне намі кукі-файлаў. Больш падрабязна аб нашай палітыцы ў дачыненні да Cookie.
Зразумела .
Cookies